Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
14 снежня 2018, 09:58

Зборная Беларусі па хакеі (U-20) прайграла Германіі на ЧС у дывізіёне I

14 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Маладзёжная зборная Беларусі па хакеі да 20 гадоў прайграла Германіі з лікам 1:5 на чэмпіянаце свету ў дывізіёне I, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Матч у Фюсене быў ключавым для абедзвюх каманд у барацьбе за першае месца ў групе А і магчымасць згуляць у наступным сезоне ў элітным дывізіёне.

Гаспадары пляцоўкі за чатыры з палавінай хвіліны ў першым перыядзе тройчы паразілі вароты беларусаў. Аўтарамі галоў сталі Юсцін Шутц, Марка Баслер і Цім Вальгемут. У сярэдзіне другога перыяду нападаючы мінскага "Дынама" Іван Драздоў скараціў адставанне, але на 32-й хвіліне Янік Валенці аднавіў перавагу ў тры шайбы - 4:1. Заключныя дваццаць хвілін сустрэчы падапечныя Дзмітрыя Краўчанкі спрабавалі часцей пагражаць варотам каманды Германіі. Аднак канчатковы лік устанавілі гаспадары пляцоўкі пасля індывідуальных дзеянняў Дамініка Бока - 5:1.

Турнірнае становішча: Германія - 11 (4), Беларусь - 9 (4), Нарвегія - 3 (3), Латвія - (3), Францыя - 3 (3), Аўстрыя - 1 (3).

У мацнейшы дывізіён выйдзе толькі пераможца турніру. У заключны дзень чэмпіянату 15 снежня беларускія хакеісты згуляюць з Латвіяй, а Германія сустрэнецца з Францыяй.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі