Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
09 лютага 2022, 15:23

Зборная Беларусі па хакеі правяла спарынг з магнітагорскім "Металургам"

9 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Зборная Беларусі па хакеі абыграла магнітагорскі "Металург" у таварыскім матчы, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Першы з запланаваных спарынгаў зборнай Беларусі ў лютаўскай міжнароднай паўзе супраць "Магніткі" прайшоў на лёдзе сталічнай "Алімпік-Арэны". Асноўны час паядынку завяршыўся з лікам 1:1 - на гол Віталя Пінчука ў стартавай трэці госці адказалі дакладным кідком Лінуса Відэля ў сярэдзіне другога перыяду. У авертайме гледачы галоў не ўбачылі, а ў серыі булітаў больш дакладнымі былі падапечныя Вудкрафта - 3:2.

У склад зборнай Беларусі пераважна ўвайшлі хакеісты 1999 года нараджэння і малодшыя. Адзін з лідараў КХЛ "Металург" прывёз у Мінск практычна асноўны склад за выключэннем пяцярых ігракоў, якія выступаюць на Алімпійскіх гульнях у Пекіне.

Другі спарынг паміж камандамі адбудзецца 13 лютага таксама на "Алімпік-Арэне".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі