Сцяг Серада, 27 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
14 лістапада 2018, 13:28

Зборная Беларусі па футболе прыбыла ў Люксембург для падрыхтоўкі да матчу Лігі нацый

14 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Нацыянальная зборная Беларусі па футболе прыбыла ў Люксембург для падрыхтоўкі да матчу Лігі нацый, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе АБФФ.

Падапечныя Ігара Крывушэнкі завяршылі падрыхтоўку ў Мінску і пераляцелі ў Люксембург, дзе 15 лістапада згуляюць у пятым туры з камандай гэтай краіны. Трэнерскі штаб узяў на выязны матч 23 футбалісты: варатары - Сяргей Чэрнік ("Нансі", Францыя), Андрэй Гарбуноў ("Дынама-Мінск"), Дзяніс Шчарбіцкі (БАТЭ, Барысаў); абаронцы - Аляксандр Мартыновіч ("Краснадар"), Ігар Шытаў ("Дынама-Мінск"), Дзяніс Палякоў, Максім Валадзько, Аляксей Рыяс (усе - БАТЭ), Сяргей Палітэвіч ("Кайрат", Казахстан), Міхаіл Сівакоў ("Арэнбург"); паўабаронцы - Аляксандр Глеб, Станіслаў Драгун, Ігар Стасевіч, Дзмітрый Бага (усе - БАТЭ), Сяргей Кісляк, Павел Савіцкі (абодва - "Дынама-Брэст"), Антон Пуціла ("Анкарагюджу", Турцыя), Сяргей Балановіч, Юрый Кавалёў (абодва - "Шахцёр", Салігорск), Іван Маеўскі ("Астана", Казахстан); нападаючыя - Мікалай Сігневіч, Максім Скавыш (абодва - БАТЭ), Антон Сарока ("Локерэн", Бельгія).

Сёння наша каманда ў 19.00 правядзе трэніроўку на стадыёне "Жазі Бартэль".

Матч 5-га тура групы 2 (ліга D) беларусы правядуць 15 лістапада ў Люксембургу, а 18 лістапада завершаць групавы этап сустрэчай у Сан-Марына. Турнірнае становішча пасля чатырох тураў: Люксембург - 9 ачкоў, Беларусь - 8, Малдова - 5, у Сан-Марына набраных ачкоў няма.-0-

Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі