Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
13 жніўня 2019, 16:31

Зборная Беларусі назвала склад на летні ЧС па біятлоне ў "Раўбічах"

13 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Зборная Беларусі назвала склад на летні чэмпіянат свету па біятлоне, які з 21 па 25 жніўня прыме спарткомплекс "Раўбічы", паведамілі БЕЛТА ў федэрацыі гэтага віду спорту.

У спаборніцтвах сярод жанчын выступяць Ірына Крыўко, Дзінара Алімбекава, Ганна Сола, Ірына і Алена Кручынкіны. У мужчынскім турніры на старт выйдуць Раман Ялётнаў, Антон Смольскі, Сяргей Бачарнікаў, Максім Варабей і Віктар Крыўко.

У юніёрскую каманду ўвайшлі Наталля Карніцкая, Карына Ануфрыенка, Аліна Пільчук, Дар'я Кудаева, Арына Яборава і Ганна Мусатава, Дзмітрый Лазоўскі, Мікіта Лабастаў, Раман Чапыжоў, Кірыл Цюрын, Аляксандр Мацкевіч, Ілья Аўсеенка і Сцяпан Данілаў.

Нацыянальная каманда Беларусі завяршае збор у Антхольцы і вернецца ў Мінск 21 жніўня.

Раней спарткомплекс "Раўбічы" прымаў тры чэмпіянаты свету па класічным біятлоне, а ў 1999 годзе адбыўся сусветны форум па летнім біятлоне.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі