Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
23 верасня 2019, 15:30

Зборная Беларусі на ЧС па лёгкай атлетыцы ў Катары папоўнілася двума спартсменамі

23 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Склад зборнай Беларусі на чэмпіянат свету па лёгкай атлетыцы, які пройдзе ў Досе (Катар) з 27 верасня па 6 кастрычніка, папоўніўся яшчэ двума спартсменамі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу Беларускай федэрацыі лёгкай атлетыкі.

Міжнародная асацыяцыя лёгкаатлетычных федэрацый прыслала пацвярджэнне аб удзеле ў галоўным старце сезона Віталя Парахонькі, які спецыялізуецца ў бегу на 110 м з бар'ерамі, і Ірыны Васькоўскай, якая прадставіць Беларусь у спаборніцтвах па трайным скачку ў жанчын.

Такім чынам, у канчатковым складзе зборнай Беларусі на чэмпіянат свету ў Досе значацца 30 атлетаў, сярод якіх лідары зборнай Таццяна Халадовіч (кіданне кап'я), Максім Недасекаў (скачкі ў вышыню), Ірына Жук (скачок з шастом), Эльвіра Герман (100 м з бар'ерамі) і Настасся Мірончык-Іванова (скачкі ў даўжыню).

На чэмпіянаце свету 2015 года ў Пекіне беларусы заваявалі золата і бронзу, а праз два гады, на планетарным першынстве ў Лондане, засталіся без медалёў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі