Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Зборная Беларусі апусцілася на дзве пазіцыі і займае 78-е месца ў рэйтынгу ФІФА

Спорт 07.02.2019 | 15:20
Зборная Беларусі. Фота з архіва
Зборная Беларусі. Фота з архіва

7 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Зборная Беларусі займае 78-е месца ў першым у бягучым годзе рэйтынгу Міжнароднай федэрацыі футбола( ФІФА), паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Папярэдні спіс нацыянальных футбольных зборных быў апублікаваны 20 снежня 2018 года. З таго часу беларуская каманда гульняў не праводзіла, але апусцілася на дзве пазіцыі і па-ранейшаму мае ў сваім актыве 1317 ачкоў. Бліжэйшыя матчы падапечныя Ігара Крывушэнкі правядуць у сакавіку, калі пачнецца адборачны турнір чэмпіянату Еўропы. У першым паядынку кваліфікацыйнай групы С беларусы 21 сакавіка сустрэнуцца ў Ратэрдаме са зборнай Нідэрландаў, а 24 сакавіка ў Белфасце згуляюць з камандай Паўночнай Ірландыі. У лютаўскім рэйтынгу ФІФА галандцы знаходзяцца на 14-м месцы, паўночныя ірландцы займаюць 36-ы радок. У астатніх сапернікаў беларускіх футбалістаў па адборачным турніры Еўра-2020 такія пазіцыі: Германія - 16, Эстонія - 96.

Топ-10 лютаўскага рэйтынгу ФІФА:

1. Бельгія - 1727 ачкоў,

2. Францыя - 1726,

3. Бразілія - 1676,

4. Харватыя - 1634,

5. Англія - 1631,

6. Партугалія - 1614,

7. Уругвай - 1609,

8. Швейцарыя - 1599,

9. Іспанія - 1591,

10. Данія - 1589.

З краін былога Савецкага Саюза вышэй за ўсіх знаходзіцца Украіна, у якой 30-е месца, гаспадар ЧС-2018 Расія займае 50-ю пазіцыю.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Спорт
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Работа ўстаноў аховы здароўя ў выхадныя і святочныя дні ў маі У час святочных мерапрыемстваў будуць дзяжурыць медыкі. Службы хуткай медыцынскай дапамогі будуць пераведзены ў рэжым павышанай гатоўнасці.