Мабільная версія
II Еўрапейскія гульні
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Зборная Беларусі адолела хакеістаў Казахстана ў таварыскім матчы

Спорт 25.04.2019 | 19:56
У час матчу. Фота ФХБ
У час матчу. Фота ФХБ

25 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Хакеісты нацыянальнай зборнай Беларусі перамаглі па булітах 5:4 каманду Казахстана ў спарынгу ў Нур-Султане, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У заключным кантрольным матчы перад чэмпіянатам свету беларусы прапусцілі дзве шайбы - на 15-й мінуце лік адкрыў Мікіта Міхайліс, а незадоўга да перапынку Антон Сагадзееў падвоіў перавагу казахстанскай каманды. У другім перыядзе госці пачалі дзейнічаць больш актыўна, і спачатку Яўген Кавыршын скараціў разрыў, а потым Станіслаў Лапачук зраўнаваў рахунак - 2:2. У заключнай дваццацімінутцы гаспадары, якіх трэніруе беларускі спецыяліст Андрэй Скабелка, зноў выйшлі наперад на дзве шайбы пасля кідкоў Дасціна Бойда і Дзмітрыя Шаўчэнкі. Падапечныя Андрэя Сідарэнкі зноў здолелі адыграцца дзякуючы галявому дублю Ягора Шаранговіча, які вызначыўся на 55-й і 58-й мінутах гульні - 4:4. У авертайме закінутых шайбаў не было, а ў серыі пасляматчавых булітаў перамогу беларусам прынёс Яўген Кавыршын.

Склад зборнай Беларусі быў такі: Мільчакоў (Асіпкоў); Плат - Кавыршын - Дзямкоў; Бокун - Явенка, Сушко - Шаранговіч - Феакцістаў; Усціненка - Гатавец, А.Маляўка - Кіслы - С.Маляўка; Лапачук - Развадоўскі - Когалеў; Туркін, Карабань, Салаўёў.

На сусветным першынстве ў Нур-Султане сапернікамі беларусаў за адну з дзвюх пуцёвак у элітны дывізіён чэмпіянату планеты будуць зборныя Літвы (29 красавіка), Венгрыі (30 красавіка), Славеніі (2 мая), Казахстана (4 мая) і Рэспублікі Карэя (5 мая).-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Спорт
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Білеты на ІІ Еўрапейскія гульні Цырымонія адкрыцця - 21 чэрвеня, стадыён "Дынама" - кошт білета - Br150-300. Цырымонія закрыцця - 30 чэрвеня, стадыён "Дынама" - Br70-150.