Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
07 красавіка 2022, 19:28

Завершаны трэці дзень адкрытага чэмпіянату Беларусі па плаванні

7 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Брэсце прадаўжаецца адкрыты чэмпіянат Беларусі па плаванні. У трэці дзень спаборніцтваў былі разыграны восем камплектаў узнагарод, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Званні чэмпіёнаў краіны заваявалі плыўцы з Брэсцкай вобласці Іван Адамчук (200 м, спіна) і Алеся Ігнатовіч (200 м, вольны стыль), спартсмены з Гродзенскага рэгіёна Руслан Скамарошка (100 м, вольны стыль) і Ганна Чудзіна (50 м, спіна), прадстаўніца Магілёўшчыны Алеся Акінчыц (1500 м, вольны стыль), а таксама мінчанін Ілья Шымановіч (50 м, брас).

У мужчынскай эстафеце 4х200 м вольным стылем перамагла каманда Мінска ў складзе Канстанціна Курачкіна, Аляксея Рылько, Цімафея Машлякевіча і Андрэя Кухаронка. У жаночай эстафеце 4х100 м комплексам першынствавала зборная Брэсцкай вобласці (Настасся Шкурдай, Алеся Ігнатовіч, Карына Швед, Ева Андрасюк).

Заўтра на чэмпіянаце Беларусі па плаванні будуць разыграны медалі ў сямі відах праграмы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі