23 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На рацэ Свіслач стартавала рэспубліканскае спартыўна-масавае мерапрыемства "Гонкі на драганботах" сярод каманд устаноў вышэйшай адукацыі, прысвечанае 80-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Удзел у спаборніцтвах прымаюць 17 экіпажаў, у склад кожнага з якіх увайшлі 10 весляроў, рулявы і барабаншчык, які задае рытм. Даўжыня дыстанцыі склала каля 200 м. У праграме турніру 23 мая - восем папярэдніх заездаў па дзве каманды. 8 лепшых калектываў выйдуць у паўфіналы. Вырашальны заезд з удзелам чатырох мацнейшых экіпажаў запланаваны на пяць гадзін вечара.

За прызы першай у гісторыі "Гонкі на драганботах" пазмагаюцца студэнты многіх ВНУ краіны. Гасцямі мерапрыемства сталі алімпійскія чэмпіёны ў веславанні на каноэ Аляксандр і Андрэй Багдановічы, а таксама шматразовая чэмпіёнка свету і Еўропы ў веславанні на байдарках Марына Літвінчук, якія правялі аўтограф-сесію.
"У канцы навучальнага года мы вырашылі сабраць студэнтаў ВНУ у сталіцы. Веславанне вельмі складанае ў падрыхтоўцы, не кожны можа яго хутка асвоіць, таму спыніліся на драганботах. Яны былі ўпершыню прадэманстраваны ў Беларусі ў 2017 годзе, і пасля доўгага перапынку мы арганізавалі турнір, - сказаў кіраўнік Беларускай асацыяцыі стдэнцкага спорту Аляксандр Багдановіч. - Я ўсю кар'еру марыў паспаборнічаць у цэнтры Мінска, але ўвасобіў гэту мару ўжо не атлетам, а функцыянерам. Шчыра кажучы, ні разу не працаваў у драганбоце, самому вельмі цікава".

Драганбот - вялікае шматмеснае каноэ з галавой і хвастом дракона. Гісторыя гэтага віду спорту пачалася больш за 2000 гадоў таму ў Кітаі. Сёння ў Паднябеснай гонкамі на такіх лодках захапляюцца каля 50 млн чалавек, таксама драганботы папулярны ў Еўропе, Канадзе і ЗША. На міжнародных спартыўных фестывалях штогод выступаюць больш за 200 каманд з розных краін. Гонкі на драганботах увайшлі ў праграму сусветных гульняў 2025 года, якія пройдуць у жніўні ў Чэнду.-0-
Фота Віталя Піваварчыка