
Фота з архіва
3 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Замежныя ігракі баскетбольнага клуба "Цмокі-Мінск" адправяцца на радзіму. Такая інфармацыя размешчана на афіцыйным сайце "драконаў", паведамляе БЕЛТА.
"Кіраўніцтва клуба і трэнеры доўга абмяркоўвалі з баскетбалістамі існуючую сітуацыю ў сувязі з лагістычнымі праблемамі, што датычацца авіязносін, іх стаўленнем да ўласнай бяспекі. І згадзіліся, што ім лепш паехаць, паколькі ў такім стане каманда не можа разлічваць на эфектыўную работу. Цяпер у складзе "Цмокі-Мінск" толькі беларускія ігракі. Мы прадаўжаем працаваць і рыхтавацца да матчаў Адзінай лігі ВТБ і чэмпіянату Беларусі", - гаворыцца ў паведамленні клуба.-0-