Сцяг Пятніца, 5 снежня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
24 верасня 2025, 13:20

Залатой стаў паўфіналістам чэмпіянату свету па акадэмічным веславанні

Фота з архіва
Фота з архіва
24 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларус Яўген Залатой выйшаў у паўфінал чэмпіянату свету па акадэмічным веславанні 2025 года, што праходзіць у Шанхаі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Удзел у чвэрцьфіналах прынялі 24 спартсмены, з якіх далей прайшлі мацнейшыя. У сваім заездзе сярэбраны прызёр парыжскай Алімпіяды Залатой паказаў рэзультат 7 мін. 11,20 сек. і заняў першае месца, апярэдзіўшы весляроў з Новай Зеландыі, Румыніі, Харватыі, Эстоніі і Польшчы. Барацьбу за выхад у фінал дзеючы чэмпіён Еўропы з Беларусі павядзе ў пятніцу раніцай.

Также на планетарным форуме ў Кітаі выступаюць нашы Таццяна Клімовіч і Алена Фурман, якія сталі фіналісткамі ў двойцы парнай. Медалі ў гэтым відзе праграмы будуць разыграны 26 верасня.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі