Сцяг Панядзелак, 25 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
05 жніўня 2024, 09:36

Залатой пасля вяртання з Парыжа: на Гульнях я быў адзін, але за спінай стаяла вялікая сям'я

5 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі вясляр Яўген Залатой падзяліўся першымі адчуваннямі пасля вяртання з Парыжа, дзе ён заваяваў серабро летніх Алімпійскіх гульняў у акадэмічным веславанні, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы трэніравалі і фінішны спурт, і стартавую тактыку. Усё, што вы ўбачылі ў заездзе, было запланавана, я не перажываў. Сапернікі павялі гонку няправільна, у пачатку яны паехалі за лідарам, а ў канцы ім не хапіла сіл. Гэтым я і скарыстаўся. Аўтобус, у якім я ехаў на канал перад фіналам, зламаўся, але хвалявання не было. У нас быў кантакт прадстаўніка МАК, і мы адразу патэлефанавалі яму. Ён тут жа сказаў, што гонку перанясуць, і гэта таксама стала своеасаблівай перавагай. Я ж даведаўся пра гэта першым, а сапернікі не ведалі і пачалі ўжо размінку, ім было нязручна", - адзначыў Яўген Залатой.

Першы прызёр Алімпіяд у мужчынскім акадэмічным веславанні ў суверэннай гісторыі Беларусі дадаў, што яшчэ не да канца ўсвядоміў значнасць свайго дасягнення. "Думаю, што гэты медаль надасць упэўненасці маладому пакаленню, многія хлопцы пісалі і дзякавалі за тое, што паказаў ім гэту магчымасць. Адчуваю вялікі гонар, усё атрымалася дзякуючы камандзе. Заўтра павінен забраць жонку і сына з радзільнага дома, у мяне двайная ўзнагарода. Цяпер я проста шчаслівы вярнуцца дадому і ўбачыць сяброў. У Парыжы я знаходзіўся адзін, але ведаў, што за плячамі вялікая сям'я, цэлая краіна".

У Нацыянальным аэрапорце Мінск Залатога і яго калегу па зборнай Таццяну Клімовіч сустрэлі сябры, прадстаўнікі НАК Беларусі і Міністэрства спорту і турызму, а таксама супрацоўнікі Рэспубліканскага цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па вяслярных відах спорту і Беларускай федэрацыі веславання.-0-

Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі