Яўген Залатой. Фота Мінспорту
6 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія спартсмены заваявалі 14 узнагарод у другі спаборніцкі дзень міжнародных спаборніцтваў "64-я Вялікая Маскоўская рэгата - Кубак мацнейшых спартсменаў", паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
У пятніцу, 6 чэрвеня, нашы прадстаўнікі акадэмічнага веславання падняліся на подыум па выніках 11 відаў праграмы, заваяваўшы 14 медалёў (4-7-3). Перамогу ў мужчынскай адзіночцы атрымаў наваспечаны чэмпіён Еўропы Яўген Залатой, у жанчын Таццяна Клімовіч і Алена Фурман занялі другое і трэцяе месцы адпаведна. У гэтай жа дысцыпліне ў юніёраў да 23 гадоў лепшым быў Раман Шабацька, у заездзе юніёрак Таццяна Пратасевіч узяла серабро. Сярод юнакоў і дзяўчат да 19 гадоў сярэбранымі прызёрамі сталі Данііл Талыка і Вікторыя Галаскок.
У фінале мужчынскіх двоек двухлопасцевых другі рэзультат паказалі беларусы Дзмітрый Фурман і Сяргей Валадзько, тройку замкнулі Аляксей Бандзюк і Уладзіслаў Локун. У гэтым жа класе ў юніёраў Раман Мамаеў і Мікіта Альфяровіч выйгралі бронзу, а ў юніёрак Кіры Каваленка і Дзіяне Плісавай дасталася серабро. Сярод юнакоў на першай пазіцыі фінішаваў дуэт Дзмітрыя Янкіна і Анатоля Міхалко, услед за імі размясціліся Захар Сямёнаў і Вадзім Карпечанка. У дзяўчат золата заваявала двойка Уладзіславы Каржовай і Уладзіславы Кузьмянковай.
64-я Вялікая Маскоўская рэгата - Кубак мацнейшых спартсменаў на вяслярным канале "Масква" прадоўжыцца па 8 чэрвеня. Удзел у турніры прымаюць каля 1300 атлетаў з 12 краін: Расіі, Беларусі, Ірана, Кубы, Узбекістана, Казахстана, Арменіі, Сербіі, ААЭ, Пакістана, Індыі і Азербайджана.-0-