ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 21 чэрвеня 2021
Мінск Воблачна з праясненнямі +24°C
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
07 чэрвеня 2021, 17:30

Захараў пакідае пасаду галоўнага трэнера зборнай Беларусі па хакеі

Міхаіл Захараў. Фота Федэрацыі хакея
Міхаіл Захараў. Фота Федэрацыі хакея

7 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міхаіл Захараў пакідае пасаду галоўнага трэнера зборнай Беларусі, дагавор са спецыялістам скасаваны, паведамле БЕЛТА са спасылкай на сайт Федэрацыі хакея.

Члены выканкама ФХБ заслухалі даклад Міхаіла Захарава аб падрыхтоўцы каманды і яе выступленні на чэмпіянаце свету 2021 года ў Рызе. Галоўны трэнер падвёў вынікі мінулага сезона і падаў прашэнне аб адстаўцы, якое было прынята выканкамам федэрацыі.

"Пад кіраўніцтвам 59-гадовага спецыяліста нацыянальная каманда заняла 15-е месца на чэмпіянаце свету, які завяршыўся 6 чэрвеня ў Рызе. Беларусы атрымалі адну перамогу ў сямі матчах, упершыню перамогшы Швецыю на першынстве планеты (1:0).Акрамя таго, каманда Міхаіла Захарава здолела адабраць адно ачко ў Чэхіі, уступіўшы ў авертайме (2:3). З 4 баламі ў 7 паядынках Беларусь фінішавала на апошнім радку ў сваёй групе, прапусціўшы наперад Расію, Швейцарыю, Чэхію, Славакію, Швецыю, Данію і Вялікабрытанію. У падагульняючай класіфікацыі ЧС-2021 беларусы апярэдзілі толькі італьянцаў, якія не набралі ў Рызе ніводнага ачка. Прапіску ў эліце наша каманда захавала дзякуючы таму, што з-за пандэміі не праводзіліся чэмпіянаты свету ў ніжэйшых дывізіёнах. Выступленне нацыянальнай зборнай Беларусі на чэмпіянаце свету ў Рызе было прызнана членамі выканкама ФХБ нездавальняючым", - адзначаецца ў паведамленні.

Для Міхаіла Захарава гэта быў трэці прыход да штурвала зборнай Беларусі. Ён быў назначаны галоўным трэнерам 20 жніўня 2019 года, змяніўшы на гэтай пасадзе Андрэя Сідарэнку. Да 10 верасня ён сумяшчаў работу ў нацыянальнай камандзе з пасадай у мінскім "Юнацтве", але затым засяродзіў увагу толькі на зборнай.

У сезоне 2019/2020 зборная Беларусі пад кіраўніцтвам Міхаіла Захарава правяла ўсяго 8 матчаў: 5 перамог, 3 паражэнні (шайбы: 23-19). Гэта звязана з тым, што ў 2020 годзе пачалася пандэмія каранавіруса. Былі адменены вясеннія таварыскія паядынкі, а таксама чэмпіянат свету ў Швейцарыі. У тым сезоне беларуская каманда выйграла лістападаўскі Кубак чатырох нацый у Ліепаі і снежаньскі Кубак шасці нацый у Будапешце, а таксама ў лютым фінішавала апошняй на славацкім Kaufland Cup.

У сезоне 2020/2021 да чэмпіянату свету зборная Беларусі ў лютым выступіла на турніры ў Казахстане, дзе пацярпела тры паражэнні - ад першай каманды гаспадароў (2:5), алімпійскай зборнай Расіі (2:4) і Казахстана-2 (2:3).

У красавіку беларусы правялі сем таварыскіх матчаў, перамогшы ў Будапешце Аўстрыю (5:1) і Венгрыю (3:2), уступіўшы ў Маскве асноўнай і алімпійскай зборным Расіі (3:6 і 0:2), абмяняўшыся ў Нюрнбергу перамогамі з Германіяй (4:1 і 0:2) і прайграўшы ў Рызе Казахстану (0:2).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі