Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
24 жніўня 2021, 09:22

XVI летнія Паралімпійскія гульні адкрываюцца ў Токіа

24 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Токіа сёння адбудзецца ўрачыстая цырымонія адкрыцця XVI летніх Паралімпійскіх гульняў, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Першапачаткова ў складзе беларускай спартыўнай дэлегацыі былі 20 атлетаў, аднак ужо ў японскай сталіцы адзін з іх - плывец Максім Вашкевіч, а таксама трэнер Станіслаў Паздзееў з-за станоўчых тэстаў на COVID-19 былі адпраўлены на дзесяцідзённы каранцін. Тым не менш беларусы выступяць у спаборніцтвах па лёгкай атлетыцы, плаванні, дзюдо, парагрэблі і фехтаванні. На цырымоніі адкрыцця сцяг Беларусі пранясе трохразовая паралімпійская чэмпіёнка Людміла Волчак, а капітанам беларускай дружыны будзе Ганна Канюк.

На мінулай Паралімпіядзе ў Рыа-дэ-Жанэйра-2016 беларускія спартсмены заваявалі 10 узнагарод - 8 залатых і 2 бронзавыя, заняўшы 19-е месца ў агульнакамандным медальным заліку. Для беларускіх спартсменаў гэта сёмая летняя Паралімпіяда, усяго з часу Атланты-1996 прадстаўнікі Беларусі заваявалі 98 медалёў (36, 32, 30).

У спаборніцтвах у Токіа выступяць амаль 4 тыс. паралімпійцаў, якія прадстаўляюць больш за 160 краін свету. Яны разыграюць 539 камплектаў узнагарод у 22 відах спорту. Урачыстае закрыццё Гульняў адбудзецца 5 верасня.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі