Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
14 кастрычніка 2020, 11:11

World Athletics ратыфікавала рэкорды Мо Фара, Сіфан Хасан і Перэс Джэпчычыр

14 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міжнародная федэрацыя лёгкай атлетыкі афіцыйна ратыфікавала сусветныя рэкорды, устаноўленыя ў бегу на доўгія дыстанцыі зорнымі стаерамі - шматразовым алімпійскім чэмпіёнам Мо Фара, двухразовай чэмпіёнкай свету Сіфан Хасан і пераможцай планетарнага форуму - 2016 Перэс Джэпчычыр. Такая інфармацыя размешчана на афіцыйным сайце арганізацыі, паведамляе БЕЛТА.

Спартсменка эфіопскага паходжання Сіфан Хасан, якая выступае за Нідэрланды, і ўраджэнец Самалі, брытанскі стаер Мо Фара вызначыліся 4 верасня на мемарыяле Ван Дама ў Бруселі, перапісаўшы на сябе сусветныя дасягненні ў гадзінным бегу па стадыёне. Сіфан Хасан прабегла 18,930 м, а Мо Фара - 21,330 м.

Што датычыцца Перэс Джэпчычыр, то кенійская бягуха вызначылася ў паўмарафоне сярод жанчын у Празе. У забегу, які адбыўся 5 верасня, яна паказала час 1 гадз 5 мін 34 сек. Папярэдні рэкорд быў устаноўлены ў 2018 годзе эфіопкай Нетсанет Гудэта Кебедэ - 1 гадз 6 мін 11 сек.

Дасягненні Сіфан Хасан, Мо Фара і Перэс Джэпчычыр з гэтага часу сталі афіцыйна прызнанымі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі