Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
12 мая 2020, 17:36

World Athletics прадставіла новы каляндар "Брыльянтавай лігі"

12 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міжнародная федэрацыя лёгкай атлетыкі (World Athletics) прадставіла скарочаны каляндар "Брыльянтавай лігі" на астатак сезона-2020, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА са спасылкай на афіцыйны сайт арганізацыі.

Першым этапам турніру стануць спаборніцтвы ў Манака, якія намечаны на 14 жніўня. Затым спартсменаў чакаюць старты ў Стакгольме (23 жніўня), Лазане (2 верасня), Бруселі (4 верасня), Парыжы (6 верасня), Гейтсхедзе (12 верасня), Рыме/Неапалі (17 верасня), Шанхаі (19 верасня) і Досе (9 кастрычніка). Завершыць шэраг спаборніцтваў яшчэ адзін старт у Кітаі 17 верасня. Яго месца правядзення пакуль удакладняецца.

Паведамляецца таксама, што ў 2020 годзе "Брыльянтавая ліга" не будзе структураванай серыяй спаборніцтваў, што вядуць да фіналу, як гэта было раней. Прычына такога рашэння - неадпаведнасць у трэніровачных працэсах спартсменаў, немагчымасць забяспечыць роўныя ўмовы і справядлівую сістэму кваліфікацыі. Таму спартсмены не будуць атрымліваць заліковыя ачкі. Не адбудзецца і традыцыйны фінал для 24 дысцыплін у Цюрыху.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі