ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Серада, 3 чэрвеня 2020
Мінск Пераменная воблачнасць +8°C
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
22 мая 2020, 15:17

WADA: тэрапеўтычныя выключэнні не ўплываюць на заваяванне медалёў Алімпійскіх гульняў

22 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сусветнае антыдопінгавае агенцтва (WADA) не выявіла сувязі паміж прымяненнем спартсменамі тэрапеўтычных выключэнняў на выкарыстанне забароненых прэпаратаў (TUE) і заваяваннем алімпійскіх медалёў. Такая інфармацыя змешчана на афіцыйным сайце арганізацыі, паведамляе БЕЛТА.

Даследаванне, якое датычыцца летніх і зімовых відаў спорту, правялі медыцынскі дырэктар WADA Алан Вернек і менеджар па пытаннях TUE Дэвід Хілі. Эксперты разглядалі пяць Алімпійскіх гульняў з 2010 па 2018 год, каб высветліць, ці заваявалі спартсмены з TUE больш медалёў, чым атлеты, якія выступаюць без тэрапеўтычных выключэнняў.

Вынікі даследавання паказалі, што колькасць спартсменаў з індывідуальных відаў спорту, якія выступалі з TUE на Алімпіядах, склала менш за 1 працэнт. У час пяці Гульняў было праведзена 20 139 стартаў і разыграны 2062 узнагароды. Спартсмены з TUE прымалі ўдзел у 0,9 працэнта (181) спаборніцтваў і заваявалі 21 медаль.

"Праграма TUE - неабходная частка спорту, яна дае спартсменам магчымасць з законнымі медыцынскімі ўмовамі спаборнічаць на роўных з астатнімі. Праграма прызнаецца пераважнай колькасцю атлетаў, урачоў і антыдопінгавых арганізацый. Строгая працэдура афармлення TUE дае магчымасць пазбегнуць злоўжыванняў сістэмай", - пракаменціраваў вынікі даследавання Алан Вернек.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі