Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
21 кастрычніка 2021, 19:52

Вызначыўся склад зборнай Беларусі на ЧС па боксе ў Бялградзе

21 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Трэнерскі штаб зборнай Беларусі па боксе вызначыўся са складам каманды, якая выступіць на чэмпіянаце свету ў Бялградзе 25 кастрычніка - 6 лістапада. Аб гэтым паведаміў карэспандэнту БЕЛТА дзяржаўны трэнер нацыянальнай каманды па гэтым відзе адзінаборстваў Аляксандр Ермашэвіч.

Беларускія спартсмены будуць прадстаўлены ў сямі вагавых катэгорыях з 13. На рынг аднаго з буйнейшых у сталіцы Сербіі спарткомплексаў выйдуць Яўген Кармільчык (48 кг), Дзяніс Салоцкіх (51 кг), Артур Туніеў (60 кг), Дзмітрый Асанаў (63,5 кг), Кірыл Самадураў (75 кг), Аляксей Алфёраў (80 кг) і Уладзіслаў Смяглікаў (92 кг).

Усяго за ўзнагароды планетарнага форуму ў Бялградзе паспаборнічаюць 650 спартсменаў з 105 краін, што з'яўляецца рэкордным паказчыкам у гісторыі турніру. Рашэнне аб пашырэнні колькасці вагавых катэгорый на чэмпіянатах свету было прынята AIBA ў жніўні 2021 года і будзе ўпершыню рэалізавана на практыцы. Таксама ўпершыню ў гісторыі ЧС будзе разыграны прызавы фонд $2,6 млн. Чэмпіёнам свету па выніках старту ў сталіцы Сербіі будзе выплачана па $100 тыс. Сярэбраныя медалісты стануць багацейшымі на $50 тыс. За бронзу належыць $25 тыс.

Папярэднія баі пройдуць з 25 кастрычніка па 2 лістапада. Паўфіналы намечаны на 4 лістапада. Вырашальныя паядынкі адбудуцца 5 і 6 лістапада.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі