Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
20 верасня 2019, 11:50

Вызначыліся ўсе ўдзельнікі плэй-оф мужчынскага чэмпіянату Еўропы па валейболе

20 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На чэмпіянаце Еўропы па валейболе сярод мужчынскіх каманд, матчы якога праходзяць на арэнах Францыі, Бельгіі, Славеніі і Нідэрландаў, вызначыліся ўсе пары плэй-оф, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Сталі вядомы пары 1/8 фіналу па выніках выступленняў каманд у групах В і D. У першай з іх, акрамя фаварытаў турніру, каманды Сербіі, далей па турнірным шляху пайшлі Бельгія, Германія і Іспанія.

У групе D у наступны этап кантынентальнага першынства выйшлі дзеючыя чэмпіёны свету палякі, галандцы, украінцы і чэхі, якія даволі нечакана заваявалі пуцёўку ва ўпартым проціборстве з чарнагорцамі.

Большасць паядынкаў гэтай стадыі адбудзецца 21 верасня і толькі адзін (Італія-Турцыя) пройдзе 22 верасня. Самым цікавым абяцае быць матч у Любляне, дзе славенцы будуць прымаць балгар. З пункту гледжання аматараў валейбола цікава будзе паглядзець на гульню каманд Нідэрландаў і Германіі, Бельгіі і Украіны. Таксама ў 1/8 фіналу чакаюць матчы Польшча-Іспанія, Расія-Грэцыя, Францыя-Фінляндыя, Сербія-Чэхія.

Чвэрцьфіналы адбудуцца 23 і 24 верасня. Паўфіналы - 26 і 27 верасня. Вырашальныя матчы пройдуць 29 верасня ў Парыжы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі