Сцяг Чацвер, 22 мая 2025
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
30 студзеня 2025, 09:49

Вызначыліся ўсе ўдзельнікі плэй-оф футбольнай Лігі чэмпіёнаў

Фота з архіва
Фота з архіва
30 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пасля сустрэч заключнага тура агульнага этапу футбольнай Лігі чэмпіёнаў вызначыліся ўсе ўдзельнікі плэй-оф, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Прамыя пуцёўкі ў 1/8 фіналу зарабілі англійскія клубы "Ліверпуль", "Арсенал" з Лондана і "Астан Віла" з Бірмінгема, іспанскія "Атлетыка" з Мадрыда і "Барселона", італьянскі "Інтэр" з Мілана, нямецкі "Баер" з Леверкузена і французскі "Ліль". За астатнія восем пуцёвак у 1/8 фіналу ў стыкавых паядынках паспрачаюцца італьянскія "Мілан", "Ювентус" (Турын), "Аталанта" (Бергама), нямецкія "Баварыя" (Мюнхен), "Барусія" (Дортмунд), Французскія "Брэст", "Пары Сен-Жэрмен" (Парыж), "Манака", бельгійскі "Бруге", англійскі "Манчэстэр Сіці", нідэрландскія ПСВ (Эйндховен), "Феенаорд" (Ратэрдам), іспанскі "Рэал" (Мадрыд), шатландскі "Селтык" (Глазга), партугальскія "Спортынг" і "Бенфіка" (Лісабон).

Пасля агульнага этапу бамбардзірскую гонку чэмпіёнскай Лігі ўзначальваюць польскі нападаючы "Барселоны" Роберт Левандоўскі і гвінейскі форвард "Барусіі" Серу Гірасі, на рахунку якіх па 9 забітых мячоў.

Жараб'ёўка раўнда плэй-оф адбудзецца заўтра ў штаб-кватэры УЕФА ў швейцарскім Ньёне. Першыя стыкавыя матчы пройдуць 11 і 12 лютага, у адказ - 18 і 19 лютага. Стартавыя матчы 1/8 фіналу адбудуцца 4 і 5 сакавіка, гульні ў адказ за выхад у чвэрцьфінал пройдуць 11 і 12 сакавіка. Фінальны паядынак 70-га па ліку галоўнага клубнага турніру Еўропы адбудзецца 31 мая ў Мюнхене.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі