Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
13 лістапада 2020, 11:17

Вызначыліся ўсе ўдзельнікі фінальнай стадыі футбольнага чэмпіянату Еўропы

13 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пасля вырашальных паядынкаў кваліфікацыі сталі вядомы ўсе 24 удзельнікі фінальнага турніру футбольнага чэмпіянату Еўропы, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Упершыню ў фінальную частку кантынентальнага першынства прабіліся футбалісты зборнай Паўночнай Македоніі, якія адолелі ў Тбілісі каманду Грузіі з мінімальнай перавагай - 1:0. У паўфінале кваліфікацыі грузінскія футбалісты з такім вынікам абыгралі беларусаў. У фінальнай стадыі чэмпіянату Еўропы зборная Паўночнай Македоніі выступіць у групе С разам з камандамі Нідэрландаў, Аўстрыі і Украіны.

У Будапешце зборная Венгрыі ўступіла камандзе Ісландыі з 11-й хвіліны гульні, але ў самым канцы сустрэчы змаглі не толькі зраўнаваць лік, але і вырваць перамогу - 2:1. Венгры трапілі ў групу F, дзе іх чакаюць дзеючы чэмпіён свету Францыя, чэмпіён Еўропы Партугалія і адна з мацнейшых каманд планеты Германія.

У Белфасце зборная Славакіі вырвала перамогу ў каманды Паўночнай Ірландыі ў дадатковы час - 2:1. Славакі згуляюць у групе Е з футбалістам Іспаніі, Швецыі і Польшчы.

У Бялградзе справа дайшла да серыі пасляматчавых пенальці, у якой футбалісты Шатландыі адолелі сербаў. Пасля асноўнага і дадатковага часу была нічыя - 1:1, а пенальці лепш прабілі шатландцы - 5:4. У фінальнай частцы чэмпіянату Еўропы яны згуляюць у групе D разам са зборнымі Англіі, Чэхіі і Харватыі.

Склады астатніх квартэтаў еўрапейскага першынства: А - Італія, Швейцарыя, Уэльс, Турцыя; В - Данія, Бельгія, Фінляндыя, Расія.

Фінальны турнір чэмпіянату Еўропы павінен быў прайсці летам 2020 года, але з-за пандэміі каранавіруса быў перанесены на год. Плануецца, што матчы пройдуць з 11 чэрвеня па 11 ліпеня 2021 года на 12 стадыёнах 12 гарадоў Англіі, Венгрыі, Германіі, Даніі, Італіі, Іспаніі, Нідэрландаў, Ірландыі, Шатландыі, Расіі, Румыніі і Азербайджана. Вырашальны паядынак павінен адбыцца на лонданскім стадыёне "Уэмблі".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі