.
ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Серада, 3 сакавіка 2021
Мінск Малавоблачна -1°C
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
20 студзеня 2021, 10:42

Вызначыліся ўсе ўдзельнікі другога этапу чэмпіянату свету па гандболе

Фота з архіва
Фота з архіва

20 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пасля заключных матчаў папярэдняй стадыі вызначыліся ўсе ўдзельнікі другога групавога этапу гандбольнага чэмпіянату свету ў Егіпце, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Зборная Беларусі, у якой цяпер толькі адзін заліковы бал, у першым паядынку 4-й групы сустрэнецца сёння з камандай Швецыі, якая мае 4 ачкі. Гэта гульня пачнецца ў 22.30 і будзе паказана ў прамым эфіры тэлеканала "Беларусь 5". Таксама сёння ў гэтай групе расіяне (3 балы) сустрэнуцца з егіпцянамі (2), а славенцы (2) будуць спаборнічаць з паўночнамакедонцамі (0).

Склады астатніх груп другога этапу:

1. Венгрыя - 4 ачкі, Іспанія - 3, Германія - 2, Польшча - 2, Бразілія - 1, Уругвай - 0.

2. Данія - 4, Харватыя - 3, Катар - 2, Азербайджан - 2, Японія - 1, Андора - 0.

3. Францыя - 4, Партугалія - 4, Ісландыя - 2, Нарвегія - 2, Швейцарыя - 0, Алжыр - 0.

Пасля завяршэння матчаў другога раўнда ў чвэрцьфінал выйдуць па дзве лепшыя каманды з чатырох груп. Чвэрцьфінальныя сустрэчы пройдуць 27 студзеня, паўфіналы - 29 студзеня, фінальны паядынак за чэмпіёнскі тытул і матч за бронзу адбудуцца 31 студзеня. У сувязі з пандэміяй COVID-19 сустрэчы сусветнага першынства праходзяць без гледачоў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі