Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
19 сакавіка 2021, 17:43

Вызначыліся ўсе прызёры фінальнага этапу "Скуранога мяча"

19 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Футбольным манежы ў Мінску завяршыўся фінальны этап рэспубліканскіх футбольных спаборніцтваў сярод дзяцей і падлеткаў "Скураны мяч" на прызы Прэзідэнцкага спартыўнага клуба, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Першымі пераможцамі сталі юныя футбалісты мінскай каманды “Фрунзенец”, якія ў вырашальным паядынку сярэдняй узроставай групы (2008-2009 гады нараджэння) перамаглі равеснікаў з яшчэ адной сталічнай каманды "Алімпія" з Першамайскага раёна - 2:1. У гульні за 3-е месца спартсмены клуба "Вітаўт" са Столінскага раёна Брэсцкай вобласці з лікам 5:4 перамаглі "Сатурн" з Вілейскага раёна Мінскай вобласці.

У малодшай узроставай групе (2010-2011) першае месца заняла каманда "Юнацтва"

з Лідскага раёна Гродзенскай вобласці, разграміўшая "Спартак" з Савецкага раёна Мінска - 5:1. Бронзу заваяваў сталічны "Партызан" (Партызанскі раён), які перамог у матчы за 3-е месца "Паставы" з Віцебскай вобласці з лікам 4:1.

У старшых удзельнікаў (2006-2007) пераможцам стаў гродзенскі "Алмаз", з лікам 2:0, які перамог каманду "Палессе" са Столінскага раёна Брэсцкай вобласці. Трэцяе месца ў сталічнай каманды "Сябры" з Ленінскага раёна, што адолела ў серыі пасля матчавых пенальці мінскі "Партызан" (Партызанскі раён) - 4:2 (асноўны час - 2:2).

У спаборніцтвах дзяўчынак (2009-2011) уладальніцамі галоўнага прыза сталі футбалісткі мінскай "Алімпіі" (Першамайскі раён), якія перамаглі яшчэ адзін сталічны клуб "Арляняты" (Цэнтральны раён) у серыі пенальці - 2:0 (асноўны час - 2:2). У гульні за 3-е месца "Надзея" са Шчучынскага раёна Гродзенскай вобласці перамагла "Метэоры" з Цэнтральнага раёна Гомеля - 7:3.

Прызёры спаборніцтваў атрымалі медалі, кубкі і каштоўныя падарункі. Асобнымі прызамі ўзнагароджаны лепшыя ігракі ў гульнявых амплуа - варатары, абаронцы, паўабаронцы і нападаючыя, а таксама лепшыя бамбардзіры. Перад стартам фінальнага этапу ўсе каманды атрымалі футбольныя мячы ад асацыяцыі "Беларуская федэрацыя футбола". У цырымоніі ўзнагароджвання прынялі ўдзел кіраўнік Прэзідэнцкага спартыўнага клуба Дзмітрый Лукашэнка, а таксама прадстаўнікі Міністэрства спорту і турызму, Міністэрства адукацыі, АБФФ, БРСМ і праслаўлены беларускі футбаліст Аляксандр Глеб.

Гэты фінальны турнір павінен быў адбыцца ў верасні мінулага года, але ў сувязі з эпідсітуацыяй был перанесены на сакавік 2021 года. У спаборніцтвах прымаюць удзел толькі тыя, хто не займаецца ў спецыялізаваных футбольных школах і акадэміях.

Адборачныя спаборніцтвы новага сезона "Скуранога мяча" ўжо стартавалі і павінны завяршыцца да мая. Для будучых футбольных зорак турнір з'яўляецца сапраўдным святам, бо акрамя незабыўных уражанняў удзельнікі атрымліваюць бясцэнны гульнявы вопыт.

Традыцыйна арганізуюць спаборніцтвы Прэзідэнцкі спартыўны клуб, Міністэрства спорту і турызму, Міністэрства адукацыі, асацыяцыя "Беларуская федэрацыя футбола" і БРСМ.-0-

Фота Аксаны Манчук

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі