Сцяг Панядзелак, 25 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
01 ліпеня 2024, 14:34

Вызначыліся ўсе прызёры адкрытага чэмпіянату Беларусі па тэнісе

Фота з архіва
Фота з архіва
1 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Мінску завяршыўся адкрыты чэмпіянат Беларусі па тэнісе, у якім разам з гаспадарамі спаборніцтваў прынялі ўдзел расійскія спартсмены, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У вырашальным паядынку мужчынскага адзіночнага разраду Аляксандр Леаненка перамог Яраслава Шылу. Уладальнікам бронзы стаў Данііл Астапенкаў.

У фінале жаночага адзіночнага разраду расіянка Кіра Паўлава абыграла Дар'ю Хамуцянскую. Трэцяе месца заняла Ганна Кубарава.

Пераможцамі мужчынскага разраду сталі Эрык Аруцюнян і Данііл Астапенкаў, а сярод жаночных дуэтаў першынствавалі Эвеліна Ласкевіч і Ксенія Ёрш. У спаборніцтвах змешаных пар золата заваявалі Аляксандр Леаненка і Эвеліна Ласкевіч.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі