ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Пятніца, 29 верасня 2023
Мінск Ясна +12°C
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
21 жніўня 2023, 12:52

Вызначыліся прызёры турніру "Сонечны мяч" па пляжным валейболе

21 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Мінску вызначыліся пераможцы і прызёры 8-га рэспубліканскага турніру па пляжным валейболе сярод юнакоў і дзяўчат "Сонечны мяч", паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Прэзідэнцкага спартыўнага клуба.

У старэйшай узроставай групе (2009-2010 гадоў нараджэння) у юнакоў выйграла першая каманда Жлобіна, у дзяўчат перамаглі валейбалісткі першай каманды Маладзечна. У спаборніцтвах малодшай групы (2011-2012 гадоў нараджэння і маладзей) таксама лепшымі былі спартсмены са Жлобіна і Маладзечна. Усяго ў турніры прынялі ўдзел 67 каманд з усіх рэгіёнаў краіны.

Будучыя зоркі валейбола пазнаёміліся і пагутарылі з ужо вядомымі беларускімі валейбалістамі Надзеяй Столяр, Марынай Тумас, Уладзімірам Галотам і Дзмітрыем Маёранкам. Пасля спартыўных баталій на пляцоўках сталічнага САК "Алімпійскі" свае прызы атрымалі пераможцы конкурсу на лепшае сюжэтнае відэа аб пляжным валейболе - Міраслава Зянькова (Жлобін), Аляксандра Марчанкова (Маладзечна) і Аляксей Цімашэнка (Магілёў). Гэты конкурс арганізавалі Прэзідэнцкі спартыўны клуб і Беларуская федэрацыя валейбола.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі