Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
14 мая 2022, 14:27

Вызначыліся прызёры першага фіналу спаборніцтваў юных валейбалістаў "Мяч над сеткай"

14 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Мінску завяршыўся першы фінальны турнір рэспубліканскіх спаборніцтваў дзіцяча-юнацкай валейбольнай лігі "Мяч над сеткай", паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе Прэзідэнцкага спартыўнага клуба.

У спаборніцтвах дзяўчат 2006 года нараджэння перамагла каманда валейбольнага клуба "Мінск", серабро заваявалі прадстаўнікі Жлобіна, бронза ў валейбалістак гродзенскай АСДЮШАР імя Аляксандра Сапегі. Спартсмены гэтай школы першынствавалі ў юнацкім турніры гэтай узроставай групы, другімі сталі валейбалісты "Мінска", трэцяе месца ў СДЮШАР "Энергія" з Гомеля. Першая каманда ВК "Мінск" стала лепшай у спаборніцтвах дзяўчат 2009 года нараджэння, серабро ў гродзенскіх валейбалістак, бронзу заваявалі прадстаўніцы другой каманды "Мінска".

На наступным тыдні ў Мінску пройдуць вырашальныя баталіі яшчэ ў чатырох узроставых катэгорыях.

Турнір "Мяч над сеткай" дапамагае на ранніх этапах знаходзіць таленавітых валейбалістаў, дае дзецям бясцэнны спаборніцкі вопыт. Па сутнасці, гэта дзіцячы варыянт чэмпіянату краіны з усімі атрыбутамі дарослага. Арганізуюць спаборніцтвы Беларуская федэрацыя валейбола, Прэзідэнцкі спартыўны клуб, Міністэрства спорту і турызму.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі