Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
09 лютага 2021, 19:15

Вызначыліся прызёры першага дня Кубка Беларусі па доўгіх кіданнях

9 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Вызначыліся прызёры першага дня Кубка Беларусі па доўгіх кіданнях. Турнір праходзіць у Мінску, на базе Рэспубліканскага цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па лёгкай атлетыцы, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Першыя два камплекты ўзнагарод разыгралі дыскаболы. У спаборніцтвах жанчын першынствавала Святлана Сярова з каманды Магілёўскай вобласці. Яе падагульняючы вынік, які прынёс перамогу, - 54 м 52 см. Другое месца заняла Алена Сярэдзіч, якая прадстаўляе адразу два рэгіёны: Мінск і Гомельскую вобласць. У лепшай спробе яна адправіла снарад на 46 м 90 см. Замкнула тройку мацнейшых Алена Абрамчук з Брэсцкай вобласці - 46 м 60 см.

У мужчын у гэтай дысцыпліне не было роўных дыскаболу з Гродзенскай вобласці Глебу Жуку, які кінуў снарад на 56 м 10 см. Яго зямляк Віктар Трус заняў другое месца, адправіўшы дыск на 54 м 20 см. Сяргей Роганаў з дружыны Магілёўскай вобласці заняў трэцяе месца з вынікам 52 м 31 см.

Заўтра будуць разыграны чатыры камплекты ўзнагарод у кіданнях молата і кап'я сярод мужчын і жанчын.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі