Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
16 снежня 2021, 17:47

Вызначыліся прызёры каляднага турніру па боўлінгу па праграме Special Olympics

16 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Вызначыліся прызёры каляднага турніру па боўлінгу па праграме Special Olympics, праведзенага ў партнёрстве з Прэзідэнцкім спартыўным клубам у сталічным гандлёва-забаўляльным цэнтры "Тытан", паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У спаборніцтвах удзельнічалі восем каманд падлеткаў ад 14 гадоў са школ-інтэрнатаў і дамоў-інтэрнатаў для асоб з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця. Па выніках спаборніцтваў сярод дружын першага дывізіёна першынствавала каманда з Ганцавіч - 330 ачкоў. Далей размясціліся калектывы з Улукаўя - 328 ачкоў, Оршы - 251, Брэста - 243. У суме юныя спартсмены набралі 1152 пункты.

У другім дывізіёне выйгралі прадстаўнікі Рудзенска - 323 ачкі. Другое месца ў каманды Журавічаў - 319. Замкнулі тройку мацнейшых спартсмены Веснава - 307. Чацвёртае месца заняла каманда Чэрвеня - 271. Усяго на рахунку дружын 1220 пунктаў.

Прызёры спаборніцтваў атрымалі медалі і граматы. Арганізатары таксама ўручылі памятныя падарункі ўсім удзельнікам турніру.

Прэзідэнцкі спартыўны клуб і Беларускі камітэт "Спешыял Алімпікс" падпісалі мемарандум аб супрацоўніцтве 20 кастрычніка 2020 года. "Спешыял Алімпікс" праводзіць шырокамаштабную работу па сацыяльнай рэабілітацыі асоб з асаблівасцямі інтэлекту праз заняткі спортам. Штогод аб'яднанне арганізуе рэгіянальныя і рэспубліканскія спаборніцтвы па футболе, баскетболе, настольным тэнісе, плаванні, лёгкай атлетыцы і іншых спецыяльных алімпійскіх відах спорту. Ёсць спартыўныя трэніроўкі і адборачныя спаборніцтвы для падрыхтоўкі зборнай Беларусі да еўрапейскіх і міжнародных спецыяльных Алімпійскіх гульняў. Прэзідэнцкі спартыўны клуб выступае ў падтрымку спецыяльнага алімпійскага руху, які ўносіць неацэнны ўклад у адаптацыю людзей з парушэннямі інтэлектуальнага развіцця і ў пабудову інклюзіўнага свету.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі