12 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Мінску вызначыліся медалісты рэспубліканскіх спаборніцтваў па лёгкаатлетычных кіданнях, прысвечаных памяці Віктара Шаюнава, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе БФЛА.
У штурхальнікаў ядра сярод мужчын не было роўных Алегу Тамашэвічу з Віцебска, які ў лепшай спробе адправіў снарад на 18 м 83 см і ўстанавіў рэкорд спаборніцтваў. У аналагічных спаборніцтвах у жанчын перамогу святкавала Юлія Кірысюк з Брэста - 13 м 98 см, што таксама з'яўляецца рэкордам турніру. У кіданні дыска ў мужчын першае месца ў падагульняючым пратаколе пакінуў за сабой Глеб Жук з Гродна - 57 м 17 см. У жанчын у гэтым відзе праграмы першынствавала Улада Жаваранкава з Бабруйска - 48 м 68 см. Сярод кап'якідальнікаў найбольшага поспеху дабіўся мінчанін Павел Сасімовіч - 76 м 28 см. Сярод жанчын пераможцай стала сталічная спартсменка Вікторыя Багуцкая - 58 м 40 см. У турніры малатабойцаў перамогу святкаваў Юрый Шаюнаў - 67 м 12 см. У жанчын у кіданні молата першае месца заняла Таццяна Рамановіч - 59,49 см.
Наступным важным стартам для беларускіх кідальнікаў стане турнір памяці Яўгена Шукевіча, які пройдзе 29-30 красавіка ў Брэсце.-0-
Фота БФЛА