ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Чацвер, 29 ліпеня 2021
Мінск Пераменная воблачнасць +26°C
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
25 мая 2021, 12:12

Вызначыліся паўфіналісты Кубка Беларусі па футболе сярод жаночых каманд

Фота з архіва
Фота з архіва

25 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У розыгрышы Кубка Беларусі па футболе сярод жаночых каманд сталі вядомы ўдзельнікі паўфінальнай стадыі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У чвэрцьфінале самым напружаным атрымаўся паядынак у Бабруйску, дзе сталічная "Зорка-БДУ" з мінімальнай перавагай адолела мясцовую "Бабруйчанку" - 1:0. Пераможны гол забіла Паліна Гірчыц, якая рэалізавала пенальці на 10-й мінруце гульні. У астатніх матчах чвэрцьфінальнай стадыі перавага адной з каманд была большай. Дзеючыя чэмпіёнкі і ўладальніцы кубка краіны футбалісткі мінскага "Дынама-БДУФК" разграмілі на выездзе "Віцебск" - 7:0. Па галявым дублі ў гэтай сустрэчы аформілі Настасся Ліннік, Дар'я Сцяжко і Надзеж Сісэ, яшчэ адзін мяч забіла Вікторыя Валюк. Фіналісткі мінулага кубкавага розыгрышу спартсменкі "Мінска" без праблем абыгралі ў Магілёве саперніц з "Дняпра" - 5:0. У гэтай гульні двойчы вызначылася Ганна Сас, па адным голе ў свой актыў запісалі Мелана Сураўцава, Лізавета Пінчук і Ульяна Асаула. Самы буйны лік быў зафіксаваны ў Брэсце, дзе гродзенскі "Нёман" не пакінуў шанцаў на поспех мясцоваму "Дынама", - 11:0. Пяць мячоў забіла Кацярына Дудко, галявы покер аформіла Джульета Нана, дубль у актыве Паліны Далматавай.

Футбалісткі "Бабруйчанкі" з'яўляюцца 10-разовымі ўладальніцамі Кубка Беларусі, у "Мінска" сем трафеяў, чатыры - у магілёўскай "Надзеі", па тры - у актыве "Зоркi-БДУ" і віцебскага "Універсітэта". У мінулым сезоне пераможцам кубкавага розыгрышу ўпершыню стала мінскае "Дынама-БДУФК", якое ў вырашальным паядынку перамагло "Мінск" у серыі пасляматчавых пенальці.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі