
15 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Услед за футбольнай Лігай чэмпіёнаў удзельнікі паўфінальнай стадыі вызначыліся ў Лізе Еўропы і Лізе канферэнцый, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
У паўфіналах Лігі Еўропы англійскі "Вест Хэм" з Лондана згуляе з нямецкім "Айнтрахтам", а яшчэ адзін прадстаўнік бундэслігі "Лейпцыг" будзе сапернічаць з шатландскім "Глазга Рэйнджэрс".
Першыя сустрэчы за выхад у фінал адбудуцца 28 красавіка, паядынкі ў адказ пройдуць 5 мая. Фінальны матч ЛЕ адбудзецца 18 мая ў іспанскай Севільі.
У трэцім па рангу кантынентальным турніры - Лізе канферэнцый - у 1/2 фіналу сустрэнуцца: "Лестэр" (Англія) - "Рома" (Італія), "Феенорд" (Нідэрланды) - "Марсэль" (Францыя). Паўфінальныя гульні пройдуць 28 красавіка і 5 мая, вырашальны матч намечана правесці ў албанскай Тыране.
У паўфіналах галоўнага клубнага турніру - Лігі чэмпіёнаў - будуць сапернічаць англійскія і іспанскія каманды. У аўторак, 26 красавіка, "Манчэстэр Сіці" прыме на сваёй арэне мадрыдскі "Рэал", а 27 красавіка "Ліверпуль" у сябе дома сустрэнецца з "Вільярэалам". Паядынкі ў адказ за выхад у фінал пройдуць 3 і 4 мая на палях іспанскіх клубаў. Фінальны паядынак ЛЧ адбудзецца 28 мая на "Стад дэ Франс" у Парыжы.-0-"