Сцяг Панядзелак, 25 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
05 жніўня 2024, 19:49

Вызначыліся патэнцыяльныя сапернікі футбалістаў мінскага "Дынама" ў еўракубках

Фота з архіва
Фота з архіва
5 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У штаб-кватэры УЕФА ў швейцарскім Ньёне адбылася жараб'ёўка чарговых раўндаў кваліфікацыі кантынентальных клубных турніраў, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Футбалісты мінскага "Дынама" ў выпадку поспеху ў гульнях трэцяга кваліфікацыйнага круга Лігі Еўропы з гібралтарскім "Лінкальнам" сустрэнуцца з бельгійскім "Андэрлехтам" з Бруселя. Калі мінчане прайграюць гібралтарцам, то перамесцяцца ў плэй-оф Лігі канферэнцый, дзе іх сапернікамі будзе пераможца пары "Балкані" (Косава) - "Ларн" (Паўночная Ірландыя). Першы матч з "Лінкальнам" чэмпіёны Беларусі правядуць 8 жніўня ў венгерскім Мезёкёвешдзе, а 15 жніўня сапернікі сустрэнуцца ў Гібралтары.

Цяперашні еўракубкавы сезон дынамаўцы пачалі ў Лізе чэмпіёнаў. У першым раўндзе кваліфікацыі яны адолелі армянскі "Пюнік" з Ерэвана (0:0 і 1:0), а потым уступілі па суме дзвюх сустрэч балгарскаму "Лудагорцу" з Разграда (0:2 і 1:0).-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі