Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
25 красавіка 2022, 13:53

Вызначыліся пары 1/4 фіналу чэмпіянату Беларусі па міні-футболе

25 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На чэмпіянаце Беларусі па міні-футболе вызначыліся пары ўдзельнікаў чвэрцьфінальнай стадыі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Лідар рэгулярнага сезона гомельскі ВРЗ 7 мая прыме мінскі клуб "Ахова-Дынама", а "Сталіца" згуляе на сваёй пляцоўцы са светлагорскім ЦКК. Дзеючы чэмпіён краіны аршанскі "Вітэн" 8 мая сустрэнецца з гродзенскім "УУС-Дынама", а гомельскі БЧ будзе сапернічаць з "Мінскам".

Пасля фінішу рэгулярнага сезона спіс лепшых бамбардзіраў узначальваюць Уладзімір Жыгалка ("Сталіца") і Уладзімір Піскун ("Мінск"), якія забілі па 23 мячы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі