Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
17 жніўня 2020, 15:03

Вызначыліся медалісты чэмпіянату Беларусі па пляжным валейболе

17 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Вызначыліся медалісты фінальнага раўнда чэмпіянату Беларусі па пляжным валейболе, які завяршыўся ў Маладзечне, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У стартах удзельнічалі 24 мужчынскія пары. Як і па выніках двух папярэдніх тураў спаборніцтваў, перамогу святкавалі Аляксандр Дзядкоў і Павел Пятрушка. Серабро на рахунку Ільі Абраменкі і Андрэя Мітрафанава. Бронзавыя медалі выйгралі Аляксандр Бялькевіч і Андрэй Кавалеўскі.

Не адбылося сенсацый і ў стартах жанчын, дзе спаборнічалі 22 дуэты. Мацнейшым стаў дуэт Вікторыі Сакрэтавай і Лізаветы Чабай. Сёстры Ніна і Яна Мілеўскія занялі 2-е месца. Трэцяя пазіцыя ў падагульняючым пратаколе ў Ганны Пашкевіч і Таццяны Холад.

Наступнай важнай падзеяй у спаборніцкім календары айчынных "пляжнікаў" стане Кубак Беларусі ў Гомелі, які пройдзе з 28 па 30 жніўня.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі