19 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У штаб-кватэры УЕФА ў швейцарскім Ньёне адбылася жараб'ёўка другога кваліфікацыйнага раўнда Лігі чэмпіёнаў, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Барысаўскі БАТЭ ў выпадку поспеху па суме двух матчаў 1-га круга кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў з польскім "Пястам" у другім раўндзе згуляе з пераможцам пары "Лінфілд" (Паўночная Ірландыя) - "Русенбарг" (Нарвегія). Няўдачнік беларуска-польскай дуэлі будзе гуляць з прайграўшым у пары "Рыга" (Латвія) - "Дандолк" (Ірландыя).
Сустрэчы першага круга кваліфікацыі ЛЧ адбудуцца 9-10 і 16-17 ліпеня, другога - 23-24 ліпеня і 30-31 ліпеня.-0-