Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
30 верасня 2021, 11:58

Вызначыліся чэмпіёны і прызёры студэнцкай баскетбольнай лігі

30 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У сталічным спарткомплексе РДВАР завяршыўся фінальны этап Рэспубліканскай студэнцкай баскетбольнай лігі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У вырашальным паядынку жаночых каманд баскетбалісткі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы ўпэўнена абыгралі саперніц з БДУ з рэзультатам 100:55. У матчы за бронзавыя ўзнагароды дзяўчаты з БДУФК без асаблівых праблем узялі верх над камандай БДПУ імя Максіма Танка - 85:51.

Куды больш напружанымі былі медальныя сустрэчы ў мужчын. У галоўным фінале баскетбалісты БДУІР выйгралі ў зборнай БДУФК з лікам 92:78. Уладальнікамі бронзы сталі спартсмены БНТУ, якія адолелі ў матчы за трэцяе месца каманду ГрДУ з перавагай два ачкі - 71:69.

Лепшымі ігракамі турніру прызнаны Яна Яхнавец (ГрДУ) і Уладзіслаў Мікульскі (БДУІР).

Арганізавалі спаборніцтвы Міністэрства адукацыі, Міністэрства спорту і турызму, Беларуская федэрацыя баскетбола, Беларуская асацыяцыя студэнцкага спорту і Рэспубліканскі цэнтр фізічнага выхавання і спорту навучэнцаў і студэнтаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі