Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
12 красавіка 2022, 11:51

Вызначылася васьмёрка чвэрцьфіналістаў Адзінай лігі ВТБ, "Цмокі-Мінск" не выйшлі ў плэй-оф

12 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пасля матчаў чарговага тура Адзінай лігі ВТБ вызначыліся восем удзельнікаў чвэрцьфінальнай стадыі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Месцы ў плэй-оф забяспечылі сабе толькі расійскія каманды: дзеючы пераможца "банкаўскага" турніру маскоўскі ЦСКА, "Зеніт" з Санкт-Пецярбурга, казанскі УНІКС, "Лакаматыў-Кубань" з Краснадара, саратаўскі "Аўтадор", пермская "Парма", "Ніжні Ноўгарад" і краснаярскі "Енісей".

Незалежна ад вынікаў астатніх сустрэч па-за чвэрцьфіналам засталіся "Цмокі-Мінск" і казахстанская "Астана" з Нур-Султана. У рэгулярным чэмпіянаце засталося правесці яшчэ сем матчаў. Мінскім "драконам" трэба будзе згуляць два гасцявыя паядынкі: заўтра ў Санкт-Пецярбургу супраць "Зеніта" і 16 красавіка ў Маскве супраць ЦСКА. У 17 папярэдніх матчах мінчане атрымалі ўсяго тры вікторыі. "Цмокі-Мінск" яшчэ ні разу не выходзлі ў плэй-оф гэтых спаборніцтваў. У бягучым сезоне старт у Адзінай лізе ВТБ прынялі 12 каманд, але ў ходзе турніру выбылі эстонскі "Калеў" з Таліна і польская "Зялёна Гура".

У фінальнай стадыі мінулага сезона баскетбалісты ЦСКА тройчы запар перамаглі УНІКС. Да гэтага маскоўскія армейцы нязменна станавіліся пераможцамі Адзінай лігі ВТБ, акрамя 2011 года, калі яны ўступілі чэмпіёнскі тытул падмаскоўным "Хімкам".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі