Сцяг Серада, 14 мая 2025
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
28 студзеня 2025, 16:44

Вызначаны склад зборнай Беларусі-U20 на Кубак Будучыні
 

Фота з архіва
Фота з архіва
28 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Трэнерскі штаб маладзёжнай зборнай Беларусі па хакеі аб'явіў склад каманды на Кубак Будучыні, які пройдзе на "Чыжоўка-Арэне" з 5 па 8 лютага, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ФХБ.

Кіраваць маладзёжнай зборнай на дамашнім турніры будзе Андрэй Міхалёў, у ролі яго асістэнтаў выступяць Яўген Летаў і Сяргей Бандарэнка. У склад каманды Беларусі-U20 увайшлі 26 хакеістаў: 3 галкіперы, 8 ігракоў абароны і 15 нападаючых.

Варатары: Антон Крупавец, Яўген Прохараў (абодва - "Дынама-Шыннік"), Павел Рудовіч ("Белыя Мядзведзі", МХЛ);

Абаронцы: Арсеній Елісееў, Аляксандр Яцэнка, Багдан Папоўскі (усе - "Дынама-Шыннік"), Цімафей Мамановіч, Канстанцін Валочка (абодва - "Дынама-Мінск"), Данііл Крыштофік, Артур Клопаў (абодва - "Нёман"), Дамінік Мікановіч ("Белыя Мядзведзі", МХЛ);

Форварды: Ягор Борыкаў, Мікалай Салыга (абодва - "Дынама-Мінск"), Дзмітрый Хабян, Ілья Лахноў, Багдан Белкін, Мікіта Хадаровіч, Алег Хомчанка, Андрэй Краўчук (усе - "Дынама-Шыннік"), Яўген Аўраменка, Кірыл Жылюк (абодва - "Нёман"), Павел Гаўрыловіч, Аляксей Альшэўскі ("Стальныя Лісы", МХЛ), Іван Гаўрылаў ("Спартак", МХЛ), Раман Кузняцоў ("Белыя Мядзведзі", МХЛ), Марат Паўлаў ("Ладдзя", МХЛ).

На Кубку Будучыні ў Мінску маладзёжная зборная нашай краіны згуляе з юніёрскай камандай Беларусі, а таксама са зборнымі Расіі да 17 і да 18 гадоў.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі