Сцяг Аўторак, 16 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
26 лістапада 2018, 16:43

Вызначаны склад зборнай Беларусі па біятлоне на першыя міжнародныя старты сезона 2018/2019

26 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Трэнерскі штаб зборнай Беларусі вызначыў склад каманды на першыя этапы Кубка свету і Кубка IBU, паведамляе на сваім сайце Беларуская федэрацыя біятлона.

Стартавы этап Кубка свету пройдзе ў славенскай Паклюцы з 2 па 9 снежня. Першы этап Кубка IBU адбудзецца ў Швецыі з 29 лістапада па 2 снежня.

У склад зборнай Беларусі на этапе Кубка свету ў Паклюцы ўвайшлі Сяргей Бачарнікаў, Уладзімір Чапелін, Раман Ялётнаў, Антон Смольскі, Максім Варабей, а таксама Ірына Крыўко, Дзінара Алімбекава, Ганна Сола і Дар'я Юркевіч.

Зборная Беларусі на этапе Кубка IBU ў Швецыі будзе прадстаўлена Віктарам Крыўко, Дзмітрыем Лазоўскім, Мікітам Лобаставым, а таксама Інай Касцючэнка, Аленай і Ірынай Кручынкінымі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі