Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
11 верасня 2018, 16:27

Вызначаны склад удзельнікаў II Еўрапейскіх гульняў па пляжным футболе

11 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Вызначаны склад удзельнікаў II Еўрапейскіх гульняў у Мінску па пляжным футболе, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў федэрацыі гэтага віду спорту.

Па выніках суперфіналу Еўралігі права выступіць на галоўных стартах 2019 года атрымалі каманды Расіі, Швейцарыі, Украіны, Партугаліі, Італіі, Іспаніі і Беларусі, якая заняла пятае месца. Яшчэ адным удзельнікам турніру па пляжным футболе будзе зборная Румыніі.

Як адзначылі ў федэрацыі, формула і расклад турніраў на маючых адбыцца гульнях будуць распрацаваны пазней. Спаборніцтвы па пляжным футболе ў чэрвені 2019 года ў Мінску адбудуцца на пабудаваным стадыёне для гэтага віду спорту ў спарткомплексе "Алімпійскі".

II Еўрапейскія гульні пройдуць у Мінску з 21 па 30 чэрвеня 2019 года ў 15 відах спорту: бадмінтон, баскетбол 3х3, бокс, барацьба (грэка-рымская, вольная, жаночая), веласіпедны спорт (трэк і шаша), гімнастыка (спартыўная, мастацкая, акрабатыка, аэробіка і скачкі на батуце), веславанне на байдарках і каноэ, дзюдо, каратэ, лёгкая атлетыка, самба, стральба з лука, стральба (кулявая і стэндавая), настольны тэніс, пляжны футбол. Спаборніцтвы ў 10 відах стануць кваліфікацыйнымі да XXXII Алімпійскіх гульняў 2020 года ў Токіа (Японія).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі