Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
11 лютага 2022, 18:02

Вызначаны прызёры спрынтарскіх гонак фінальнага турніру "Снежнага снайпера"

11 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Рэспубліканскім цэнтры алімпійскай падрыхтоўкі па зімовых відах спорту "Раўбічы" завяршыўся першы дзень спаборніцтваў фінальнага этапу рэспубліканскага турніру юных біятланістаў "Снежны снайпер" на прызы Прэзідэнцкага спартыўнага клуба, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Сёння сталі вядомы пераможцы і прызёры ў спрынтарскіх гонках.

Старшая ўзроставая група (14-15 гадоў)

Дзяўчаты:

1. Ганна Дабравольская (Магілёўская вобласць);

2. Варвара Чакушкіна (Мінск);

3. Аляксандра Рабека (Мінск).

Юнакі:

1. Уладзіслаў Саковіч (Мінск);

2. Міхаіл Юбко (Магілёўская вобласць);

3. Павел Жураўлёў (Магілёўская вобласць).

Сярэдняя ўзроставая група (12-13 гадоў)

Дзяўчынкі:

1. Аляксандра Александровіч (Мінск);

2. Вікторыя Вайцюк (Мінск);

3. Мілана Раманюк (Гродзенская вобласць).

Хлопчыкі:

1. Цімур Куковіч (Мінская вобласць);

2. Яўген Хвянько (Гродзенская вобласць);

3. Яраслаў Петрушэнка (Гомельская вобласць).

Малодшая ўзроставая група (10-11 гадоў)

Дзяўчынкі:

1. Валерыя Міхальцова (Гомельская вобласць);

2. Надзея Яўсеенка (Магілёўская вобласць);

3. Аляксандра Вароніна (Мінск).

Хлопчыкі:

1. Раман Дашкевіч (Магілёўская вобласць);

2. Багдан Бобрык (Мінск);

3. Аляксей Каваленка (Магілёўская вобласць).

У заключны дзень спаборніцтваў 13 лютага адбудуцца змешаныя эстафеты.

Турнір "Снежны снайпер" праводзіцца ўжо 14-ы раз і з'яўляецца адным з самых масавых спаборніцтваў сярод школьнікаў. У гэтым сезоне ў ім удзельнічалі больш за 24 тыс. хлопчыкаў і дзяўчынак ва ўсіх рэгіёнах краіны. Права выступіць на фінальным этапе заваявалі 168 лепшых, якія прайшлі праз сіта адборачных спаборніцтваў.

Арганізуюць спаборніцтвы Прэзідэнцкі спартыўны клуб, Міністэрства спорту і турызму, Міністэрства адукацыі, Беларуская федэрацыя біятлона, Мінскі гарвыканкам і Мінскі аблвыканкам.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі