ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Чацвер, 3 снежня 2020
Мінск Суцэльная воблачнасць -2°C
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
22 кастрычніка 2020, 16:31

Вызначаны пераможцы каманднага турніру ў шпазе чэмпіянату Беларусі па фехтаванні

Фота з архіва
Фота з архіва

22 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На чэмпіянаце Беларусі па фехтаванні, які праходзіць у сталічным спартыўным комплексе "Чыжоўка-Арэна", сталі вядомы пераможцы каманднага турніру ў шпазе, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У мужчынскіх спаборніцтвах першынствавала першая дружына Магілёва ў складзе Сяргея Ладошкіна, Дзяніса Паўлоўскага, Паўла Міхалькова і Уладзіслава Шанцава. Серабро заваявалі шпажысты сталіцы, за якіх выступалі Арсеній Плашчынскі, Рыгор Мураўёў, Міхаіл Пучкоўскі і Марк Сіманенка. Замкнула тройку мацнейшых мінская дружына, сабраная з пяціборцаў. У яе складзе прызёрамі чэмпіянату краіны сталі Уладзіслаў Бярозавік, Уладзіслаў Астроўскі і Аляксей Хурс.

У стартах жанчын не было роўных камандзе Мінскай вобласці. У яе складзе чэмпіёнкамі сталі Міхаліна Грынкевіч, Ева Панцялеева, Настасся Пракапенка і Ксенія Тамашэўская. Серабро выйгралі спартсменкі з Гродна Кацярына Дзякевіч, Лізавета Зарэцкая, Аляксандра Кузьміч і Ангеліна Міхалевіч. З бронзавымі ўзнагародамі вяртаюцца дадому спартсменкі з Гомеля Лізавета Ляўша, Кацярына Пашарнёва, Ірына Прасянцова і Вольга Сілкіна.

У турніры, які завершыцца 25 кастрычніка, прымаюць удзел 250 спартсменаў. Пасля стартаў у шпажным фехтаванні засталося разыграць яшчэ 10 камплектаў медалёў у спаборніцтвах рапірыстаў і шаблістаў.

Арганізатары чэмпіянату - Міністэрства спорту і турызму, Беларуская рэспубліканская федэрацыя фехтавання і Рэспубліканскі цэнтр алімпійскай падрыхтоўкі "Стайкі".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі