Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
18 сакавіка 2019, 13:26

Вызначаны паўфіналісты чэмпіянату Беларусі па валейболе сярод мужчын

18 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Па выніках чвэрцьфінальных матчаў чэмпіянату Беларусі па валейболе сярод мужчынскіх каманд вызначаны квартэт паўфіналістаў, якія прадоўжаць барацьбу за ўзнагароды, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Дзеючы чэмпіён салігорскі "Шахцёр" на старце плэй-оф перамог двойчы "Заходні Буг" - 3:0, 3:0, сяміразовы ўладальнік ганаровага тытула мінскі "Будаўнік" быў мацнейшы за сапернікаў з Рэспубліканскага вучылішча алімпійскага рэзерву - 3:0, 3:0. Гомельская "Энергія" перамагла БАТЭ-БДУФК - 3:1, 3:0.

Галоўная сенсацыя адбылася ў Абухаве (Гродзенскі раён), дзе мясцовы "Легіён" уступіў віцебскаму "Марко" - 0:3. Першая гульня паміж гэтымі камандамі ў Віцебску завяршылася з лікам 3:2 на карысць гаспадароў.

У 1/2 фіналу чэмпіянату згуляюць "Шахцёр" (Салігорск) - "Энергія" (Гомель), "Будаўнік" (Мінск) - "Марко"- ВДТУ (Віцебск). Першыя матчы гэтай стадыі плэй-оф адбудуцца 23 сакавіка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі