Сцяг Панядзелак, 25 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
17 верасня 2024, 16:05

Вызначаны пары першага этапу розыгрышу Кубка Беларусі па гандболе

Фота БФГ
Фота БФГ
17 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Адбылася жараб'ёўка першага этапу новага розыгрышу Кубка Беларусі па гандболе, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Дзеючы ўладальнік трафея "Мяшкоў Брэст" паспрачаецца за выхад у "Фінал чатырох" з Мінскім абласным гандбольным клубам (МАГК). Фіналіст мінулага кубкавага турніру мінскі СКА будзе сапернічаць з гандбалістамі "Бусла Кітая". Апанентам гродзенскага "Кронана" будзе "Машэка" з Магілёва, а сталічны БДУФК-СКА-РДВАР двойчы сустрэнецца з гандбалістамі "Гомеля". У актыве брэсцкага клуба 14 кубкавых перамог, у СКА - 9 трафеяў, мінскі "Аркатрон" тройчы браў кубак, два разы яго выйгравала сталічнае "Дынама".

На першым этапе спаборніцтваў жаночых каманд уладальнік Кубка "БНТУ-БелАЗ" будзе гуляць са сталічнай "Зоркай", а фіналісткі папярэдняга розыгрышу гандбалісткі "Гомеля" сустрэнуцца з "Віцябчанкай". Бабруйская "Бярэзіна" будзе сапернічаць з брэсцкім "Бярэсцем", а "БНТУ-БелАЗ-РДВАР" паспрачаецца з гродзенскай "Гараднічанкай". Гандбалісткі "БНТУ-БелАЗа" 17 разоў заваёўвалі Кубак Беларусі, у "Гомеля" восем кубкавых вікторый.

Дакладныя даты правядзення матчаў першага этапу новага розыгрышу будуць вызначаны пазней.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі