Сцяг Субота, 27 ліпеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
26 мая 2022, 10:08

Вызначаны пары 1/2 фіналу Кубка Беларусі па футболе сярод жанчын

26 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У мінскім Доме футбола адбылася жараб'ёўка паўфінальнай стадыі Кубка Беларусі сярод жаночых каманд, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Цяперашнія ўладальнікі трафея футбалісткі сталічнага "Дынама-БДУФК" у матчы за выхад у фінал прымуць на сваім полі дэбютанта вышэйшай лігі чэмпіёна краіны "Смаргонь". Фіналіст мінулага кубкавага розыгрышу "Мінск" згуляе ў Магілёве з мясцовым "Дняпром". Паўфінальныя паядынкі адбудуцца 4 ліпеня.

У чвэрцьфіналах дынамаўская дружына была мацнейшай за "Віцебск" - 13:0, "Мінск" не пакінуў шанцаў футбалісткам "Гомеля" - 17:0, "Днепр" разграміў "Бабруйчанку" з лікам 6:0, а спартсменкі "Смаргоні" нечакана адолелі на выездзе сталічную "Зорку-БДУ" - 2:1.

У вырашальным матчы Кубка краіны 2021 года футбалісткі "Дынама-БДУФК" разграмілі "Мінск" з лікам 5:0, а на год раней адолелі гэтых жа саперніц толькі ў серыі пасляматчавых пенальці. Для падапечных Юрыя Малеева гэта былі першыя вікторыі ў кубкавых розыгрышах.

Футбалісткі "Бабруйчанкі" 10 разоў станавіліся ўладальніцамі кубка, у ФК "Мінск" восем трафеяў, магілёўская "Надзея" чатыры разы перамагала ў кубкавым турніры, па тры разы кубкам валодалі спартсменкі "Зоркі-БДУ" і віцебскага "Універсітэта".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі