Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
28 мая 2020, 17:07

Вызначаны новыя тэрміны кваліфікацыі па бадмінтоне на Гульні ў Токіа

28 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міжнародная федэрацыя бадмінтона (BWF) зацвердзіла і ўзгадніла з МАК новыя тэрміны кваліфікацыі на Алімпійскія гульні ў Токіа, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе НАК Беларусі.

Новы адборачны этап пройдзе з 1 студзеня па 2 мая 2021 года. Як удакладнілі ў BWF, усе турніры 2020 года не будуць кваліфікацыйнымі да летніх Алімпійскіх гульняў.

Гульні XXXII Алімпіяды ў Токіа пройдуць з 23 ліпеня па 8 жніўня 2021 года, старты былі перанесены з 2020 года з-за распаўсюджвання каранавіруса ў свеце.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі