Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
15 верасня 2020, 15:30

Выканкам НАК зацвердзіў кандыдатаў на стыпендыі Алімпійскай салідарнасці

15 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У штаб-кватэры Нацыянальнага алімпійскага камітэта адбылося пасяджэнне выканкама арганізацыі. Адным з важнейшых вынікаў работы сходу стала зацвярджэнне кандыдатаў на атрыманне стыпендый па праграме Алімпійскай салідарнасці МАК, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе НАК.

"У мэтах падрыхтоўкі да XXIV зімовых Алімпійскіх гульняў 2022 года ў Пекіне (КНР), на аснове прадстаўленых заявак (кандыдатур) ад нацыянальных федэрацый (саюзаў, асацыяцый) па зімовых відах спорту выканкам зацвердзіў склад спартсменаў-кандыдатаў на атрыманне стыпендый па праграме Алімпійскай салідарнасці МАК. У спіс увайшлі 10 атлетаў: Павел Дзік і Сняжана Драбянкова (лыжная акрабатыка), Дзмітрый Лазоўскі, Мікіта Лабастаў і Ганна Сола (біятлон), Ганна Ніфонтава і Арцём Чабан (канькабежны спорт), Настасся Кірылава (лыжны спорт), Вікторыя Сафонава і Аляксандр Лебедзеў (фігурнае катанне)", - расказалі ў прэс-службе.

Кандыдатурам на атрыманне выплат цяпер трэба прайсці працэдуру ўзгаднення з Міжнародным алімпійскім камітэтам.

Акрамя пытання аб стыпендыях Алімпійскай салідарнасці, у адпаведнасці з рэкамендацыямі МАК выканкам НАК таксама зацвердзіў змяненні ў палажэнне камісіі спартсменаў у новай рэдакцыі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі