Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
ІНФАГРАФІКА: ID-картка беларуса
Учора 15:31 Стужка навiн
Усе навіны

Выканкам МАК зацвердзіў расклад летняй Алімпіяды-2020 у Токіа

Спорт 20.07.2018 | 12:18

20 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Выканаўчы камітэт Міжнароднага алімпійскага камітэта зацвердзіў расклад ХХХII летняй Алімпіяды, якая пройдзе ў 2020 годзе ў Токіа, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе НАК Беларусі.

Першымі на алімпійскія арэны японскай сталіцы выйдуць прадстаўнікі футбола і софтбола, якія свае матчы пачнуць 22 ліпеня за два дні да цырымоніі адкрыцця Гульняў. Спаборніцтвы па акадэмічным веславанні і стральбе з лука пройдуць 24 ліпеня, у дзень адкрыцця Алімпіяды. На наступны дзень спартсмены паспаборнічаюць за ўзнагароды ў 21 відзе спорту, уключаючы, у прыватнасці, кулявую стральбу, настольны тэніс, дзюдо, бадмінтон, гімнастыку, тэніс і веласпорт.

У першы спаборніцкі тыдзень пройдуць старты ў дэбютантаў АГ - баскетбола 3х3, скейтбордынга і сёрфінга.

Мужчынскі марафон па традыцыі пройдзе ў дзень закрыцця Алімпійскіх гульняў - 9 жніўня.

Чакаецца, што ў спаборніцтвах такійскай Алімпіяды прымуць удзел каля 12,5 тыс. спартсменаў больш чым з 200 дзяржаў планеты.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Спорт
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

ID-картка беларуса ID-картка - дакумент, які засведчвае асобу, для карыстання ўнутры краіны. Лічбавы аналаг пашпарта плануецца пачаць выдаваць у 2019 годзе.