Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
14 ліпеня 2021, 18:29

Выйшаў фільм праекта "Правілы жыцця беларускіх спартсменаў" з удзелам Наталлі Цылінскай

14 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Выйшаў чацвёрты фільм праекта "Правілы жыцця беларускіх спартсменаў", паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе НАК Беларусі.

Сваімі сакрэтамі дасягнення поспеху ў спорце ў фільме падзялілася бронзавая медалістка Гульняў-2004 па веласпорце на трэку Наталля Цылінская.

Нагадаем, што першы фільм праекта "Правілы жыцця беларускіх спартсменаў", прымеркаванага да 30-годдзя НАК Беларусі, быў паказаны 23 чэрвеня. Яго героем стаў трохразовы трыумфатар галоўных стартаў чатырохгоддзя па вольнай барацьбе Аляксандр Мядзведзь. Другая серыя фільма выйшла 30 чэрвеня. Яе гераіняй стала чатырохразовая алімпійская чэмпіёнка па біятлоне Дар'я Домрачава. У трэцяй серыі сваімі жыццёвымі прынцыпамі з гледачамі падзяліўся алімпійскі чэмпіён Гульняў-1980 у Маскве, сярэбраны медаліст Алімпіяды-1992 у Барселоне Леанід Тараненка.

Праект будзе прадстаўлены цыклам відэаролікаў і кнігай. У аснове сюжэтнай лініі кожнай серыі партрэтнае інтэрв'ю са знакамітым беларускім спартсменам як савецкага, так і суверэннага перыядаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі